Юрась
puszczanski_pan
З цягам часу, калі страчваешь блізкіх людзей прыходзіць адчуванне, што ты ўжо жывешь у новым свеце. Ён быццам той, але ўжо не.
З Юрасём я пазнаёміўся ў 1989 годзе, калі ён, змяніў Генадзя Сагановіча на месцы кіраўніка студэнцкага атрада "Нашчадкі". Недзе у маіх архівах захаваліся здымкі з таго лета... А пазней мы паехалі з Юрасём удваіх у Пінск. Так я упершыню пабываў у гэтым горадзе. А потым было яшчэ многа суместных паездак. Праз шэраг гадоў ён стаў хросным бацькам майго першага дзіцяці і ў яго таксама з'явіўся сын. І яшчэ шмат разоў мы падарожнічалі разам. Апошні раз я  бачыў Юрася на прыканцы мінулага году, калі прывёў свайго старэйшага сына на ягоны выступ і мы дамовіліся на вясну, што Юрась прыедзе да нас у госці...

01.JPG
Юрась з жонкай Аленай і сынам, а побач мая жонка з дзвюмя старэйшымі дзецьмі. Каля 2005 году.

02.JPG
Пад час выступу на нашай апошняй сустрэчы.

Ні што ня новае
puszczanski_pan

Нешта ня тое
puszczanski_pan
Славянск: 120 тыс. насельніцтва. З іх 73% украінцы і 23% рускія.
Краматорск: 200 тыс. насельніцтва. З іх 65% ураінцы і 27% рускія.

І вось улада ў гэтых месцах мяняецца пры удзеле 1000-1500 чалавек, з якіх некалькі дзясяткаў найбольш актыўныя. Гэта нізашто не падобна на волевыяўленне народу. Можна яшчэ спрачацца, наколькі апазіцыйна настоена насельніцтва да Кіеўскіх уладаў, але ўсе падзеі адбываюцца пад расійскімі сцягамі і адпаведнымі лозунгамі. Мясцовыя адміністрацыі і сілавыя структуры падкрэслена нейтральныя альбо прыхільныя. Прынамсі гэта датычыцца чыноўнай вяршыні і камандзіраў. Мае глыбокае перакананне - насельніцтва тут увогуле ні пры чым. Статысты. Ідзе барацьба на зусім іншым узроўні. Варыянтаў некалькі і іх усе ведаюць. Я хацеў толькі падкрэсліць, што калі 15-20 чалавек могуць спыніць вайсковую калонну, альбо захапіць абласны аддзел СБУ - гэта значычыць, што усім кіруе нехта зверху, а не знізу.

Барадаты анекдот
puszczanski_pan
Надзіва актуальным стаў стары, і, відаць, паўзабыты жарт з апошніх гадоў існавання СССР.

Аптымісты вывучаюць (тут называлась мова любой з нацыянальных рэспублік),
Песімісты вывучаюць ангельскую,
А рэалісты аўтамат калашнікава.


Надзённа як ніколі.

Два шляхі
puszczanski_pan
Для барацьбы з чым-небудзь акрамя непасрэднага супрацьстаяння, магчымы яшчэ і іншыя варыянты. Напрыклад, прафанацыя. І гэты спосаб выкарыстоўваецца незвычайна актыўна. Прывяду некалькі прыкладаў.

1. Сям'я. Гадоў 20-30 таму інстытут сям'і ўспрымаўся абсалютнай большасцю грамадства адназначна. Не падлягала сумневу і яго каштоўнасць. Непасрэдная крытыка сямейніх стасункаў і шлюбу былі б успрыняты негатыўна. І ніхто традыцыйную сям'ю кранаць ня стаў. Але за гэты час нас прывучылі (і працэс яшчэ ня скончаны), што можа быць вялікае мноства розных відаў сем'яў, і ўсе яны, зразумела, павінны быць раўнапраўнымі. Хтосьці стварае педэрастычныя "сем'і", хтосьці выходзіць замуж за кола агляду, камусці прыглянулася хатняя жывёла. Сутнасць працэсу ў тым, каб давесці панятак "сям'і" да абсурду

2. Свабода слова. Замест таго, каб абмежаваць нашу свабоду выказвацца і наша права на атрыманне дакладнай інфармацыі, што было б "не паліткарэктна", нам прапанавалі нешта супрацьлеглае. Сучасны абывацель проста не ў стане разабрацца ў той інфармацыйнай плыне, якая абрынулася на яго з усіх бакой. Сярод бясконцай колькасцт пустаслоў'я, дэзінфармацыі, хлусні і прапаганды, здабыць праўдзівыя звесткі вельмі цяжка. Амаль немагчыма. У Крыме зараз знаходзяцца дзясяткі, калі не сотні, журналістаў, якія бесперапынку пішуць і выходзяць у этэр. Да іх дабаўляюцца сведчанні многіх тысячаў відавочцаў, сапраўдных і фантомных. Маем, таксама, мноства іншых крыніц інфармацыі пра падзеі ў рэгіёне. А ў выніку практычна нічога ня ведаем дакладна. Такім чынам без усялякіх забарон мы па-факту пазбаўлены праўдзівай інфармацыі.

3. Выбары. Нешта падобнае адбылося і з выбарчым правам. Пакуль ім валодалі вышэйшыя слаі грамадства, прадстаўнікі якога былі здольныя да крытычнага мыслення і адказных дзеянняў, гэта была даволі эфектыўная сістэма ў дзяржаўным кіраванні. Але, падобна, некага гэта не задавальняла. І тут, замест забароны, давялі ідэю да абсурду. Увядзенне ўсеагульнага выбарчага права азначала, на самой справе, што ўлада спрабуе пазбавіцца ад эфектыўнага кантролю з боку грамадства. Зараз галасы розуму безнадзейна тонуць ў дэмагагічным і папулісцкім балоце.

4. Правы чалавека. Асабіста ў мяне сам панятак "правоў чалавека" выклікае супраціў, але пра гэта іншым разам. Уявім, што  нават атэісты маюць нейкія сакральныя правы, якія павінны шанавацца і быць абороненнымі. Прынамсі на гэтай рыторыцы будуецца сучаснае заходняе грамадства. Але што адбываецца насамрэч? Спісы правоў чалавека, у адрозненні ад Бібліі, ня ёсць кананічнымі тэкстамі. Яны ўвесь час рэдагуюцца. Пераважна ў бок павялічэння. Але тое-сёе і выкрэсліваецца. Напрыклад, неабмежавана пашыраюцца правы жыць па-за нормамі маралі. Акрамя таго, нам прапануецца незлічоная колькасць псеўдакаштоўнасцяў (шкельцаў для дзікуноў), на якія мы ня толькі можам разлічваць, але і "маем права". Разам з тым, неўпрыкмет адыходзяць у нябыт такія архаічныя правы, як права мець сваю думку, права выхоўваць ўласных дзяцей, права любіць радзіму, права мець зброю, каб бараніць сваю сям'ю і г.д. Іншымі словамі. Чым болей мы чуем пра правы чалавека, тым больш, можыце быць перакананымі, мы пазбаўляемся рэальных правоў і атрымліваем замест іх мыльныя бурбалкі.

Нацыяналізм супраць Патрыятызму
puszczanski_pan
Вось, прыдумаў такое параўнанне:

Для нацыяналіста 17 верасня 1939 году - гэта свята, а для патрыёта - трагедыя.

(no subject)
puszczanski_pan
Як бачу, шматлікія аналітыкі зараз папрыціхлі. Я не пра інтэрнетбалаболаў, а пра тых, якія гэтым зарабляюць грошы. Безумоўна, я і сам не буду грашыць безнадзейным сёння, на мой погляд, палітычным прагнозам. Выкажу толькі некалькі сваіх разрозных назіранняў.

1. Пры той вялізнай колькасці "прадказальнікаў", якая сёння існуе, верагоднасць выпадковага слушнага прагнозу даволі вялікая. Але гэта не аналітыка, а латэрэя. Хто возьмецца аргументавана зпрагназаваць сітуацыю на Ўкраіне праз два тыдні?

2. Украінскія падзеі, як мне здаецца, яшчэ мала заўважна, але незваротна мяняюць ментальнасць жыхароў нашага рэгіёну. Мы усе, і тут у Беларусі, і ў Расіі і, зразумела, на Украіне пастаўлены перад фактам: у нашых гарадах могуць адбывацца ўзброеныя канфлікты, нашы дзяржавы могуць ваяваць між собку і захопліваць суседскія тэрыторыі. Іншымі словамі, зараз ніхто ўжо не будзе успрымаць гэты рэгіён, як стабільны. Магчымая вайна стала ўжо магчымай у нашым светаўспрыманні. Любы сцэнар далейшага развіцця падзей не будзе ўспрымацца, як немагчымы.

3. Я ў шоку ад рускіх. Ніколі ня меў асаблівых сімпатыяў, але. Ня бачу надалей магчымасць звальваць усю віну за антыўкраінскую гістэрыю, адно толькі на афіцыйную прапаганду. За рэдкімі галасамі (літаральна як у 1968 годзе) само грамадства ашалела і страціла розум. А шкада. Дарэчы, белы рух у Грамадзянскую вайну прайграў не ў апошнюю чаргу таму, што ягоныя лідары не маглі пазбавіцца шавіністычна-імперскіх амбіцый. І настроілі супраць сябе фінаў, палякаў, латышоў ды іншых.

4. Зараз ужо падзеі на майдане ў Кіеве маюць адносна невялікае значэнне. Мяркую, што выбухнуў вельмі глыбокі канфлікт. Канфлікт прынцыповы, цывілізацыйны.

5. Я ня ведаю, што зможа супрацьставіць Украіна расійскім войскам. У мяне складваецца ўражанне, што сілавыя структуры гэтай краіны малаэфектыўныя. І справа ня толькі ў тым, што іх зганьбілі майданаўцы (дарэмна вельмі). Мяркую, што праблема ў неправедзенай сваечасова люстрацыі. Я разумею, наколькі гэта супярэчлівая ідэя. Але за дваццаць гадоў можна было ўжо падрыхтаваць новых прафесіяналаў. Мяркую, што ў выпадку ўсходняй агрэсіі нашыя "сілавікі" таксама былі б бездапаможныя.

6. Лічу, што тыя з лідэраў, якія свае знешнепалітычныя прагнозы базуюць на міжнародным праве і дамовах - гэта поўныя ідыёты. Здаецца яшчэ ні разу не было, каб такія міждзяржаўныя пагадненні выконывалісь у канфліктных сітуацыях. Перакананы, што зараз захад будзе яшчэ меньш турбавацца пра эфектыўную дапамогу Украіне, чым Польшчы ў 1939. Кінулі Малдову, кінулі Грузію, і Украіну таксама.
Выснова, якую я раблю, ня новая. Нам няма іншага паратунку, як шукаць падтрымкі ў саміх сябе. Называйце будучае аб'яднанне як заўгодна: хоць новай Рэч'ю Паспалітаў, хоць Балта-Чарнаморскай садружнасцю. Але ніякія нашыя эгацэнтрычныя планы ня маюць шансаў на ажыццяўленне, без такого аб'яднання. Ні Расія не стане лепшай, ні захад меньш цынічным.
Пачынаць можна і трэба з фармавання агульнай інфармацыйнай прасторы. Пакуль што і мы, і ўкраінцы з'яўляемся філіяламі расійскай, а значыць мы раз'яднаныя і залежныя.

(no subject)
puszczanski_pan
Два дні таму на вуліцах Кіева загінула многа дзясяткаў чалавек (большая частка іх яшчэ, верагодна, не пахавана), сотні параненых знаходзяцца ў шпіталях. Украіна ў трауры.
Вось як гэта выглядае:

rtx19bqv
rtx19bww
rtx19bwm

Добра, што яны яшчэ не пачалі мачыцца на сцены - хто вышэй, і спражняцца ў сталовыя сервізы. Поступ цывілізацыі, аднак.

Дэбют
puszczanski_pan
Ніколі не складаў анекдотаў, але вось тут, разважаючы над сітуацыяй на Украіне, у галаве сфармаваўся невялічкі жарцік, які ў некаторым сэнсе адлюстроўвае маё бачанне падзей:

- На Украіне дзве навіны: адна добрая, а другая кепская.
- Якая добрая?
- Януковіча скінулі.
- А якая кепская?
- Цімашэнку выпусцілі.

P.S. Пасля выступу Цімашэнкі на Майдане, мне захацелася паправіць тэкст:

- На Украіне тры навіны: адна добрая, а дзве кепскія.
- Якая добрая?
- Януковіча скінулі.
- А якія кепскія?
- Па-першае, выпусцілі Цімашэнку.
- А другая?
- Яе сапраўды выпусцілі (варыянт - яна ўжо ў Кіеве).

Вось дзе рэдкая беспрынцыпная сцерва. Гэтак абліць усіх памыямі. У гэтым яна фору дасць і нашаму прэзідэнту. Цьху!

(no subject)
puszczanski_pan
Вырашыў усё такі выкласці некалькі сваіх думак пра падзеі на Украіне.
1. Усё толькі пачынаецца. Гэтая думка не арыгінальная, але я таксама яе падзяляю. Нават калі зараз усход не здолее сябе неяк арганізавана праявіць, гэта нічога прынцыпова ня зменіць. Мяркую, сёння на Украіне ніхто дакладна ня ведае, якой краіна будзе заўтра. Па-сутнасці, яна ужо была і парламенцкай пры Юшчанку і прэзідэнцкай пры Януковічу. Украінскія дэпутаты - гэта проста феерычнае відовішча. Прэзідэнты таксама неяк не атрымліваюцца. Тым больш складана будзе зараз, калі, як мне здаецца, там няма ані выразнага лідара, ані лідуючай палітычнай плыні. А дамаўляцца яны, падобна, ня здольныя. Дарэчы, не лічу федэралізацыю горшым варыянтам. Нават для нас некаторыя варыянты перамен у гэтым накірунку былі б дарэчы.
2. У які раз пераканаўся, што "народ ні пры чым". Можна колькі заўгодна спрачацца, хто там можа гаварыць ад імя народу, а хто не, але абсалютная большасць насельніцтва (як дарэчы і заўсёды) былі і застаюцца практычна такімі ж назіральнікамі, як і мы. Гэта не папрок украінскім уладам ці пратэстоўцам. Проста так ёсць, што лёс краіны залежыць практычна выключна ад палітычна актыўнай меньшасці. І роўна любая ўлада, як і любая апазіцыя ва ўсіх краінах свету заяўляюць, што дзейнічаюць ад імя народу. Таму падобныя словы я разглядаю як звычайную дэмагогію. У сувязі з гэтым я не лічу, што ў Кіеве снайперы стралялі ў "народ", як гэта кажуць майданаўцы. Але і вешаць на апошніх палітычныя цэтлікі, кшталту "бандэраўцы", таксама не лічу апраўданым.
3. Папярэдні пункт я бы пашырыў думкай пра тое, што яно нават добра, што народ чарговы раз падцвердзіў сваю пасіўнасць. Гэта толькі падцвярджае маю думку, пра неабходнасць скасавання ўсеагульнага выбарчага права. Вось зараз, хто замінал 42 міліёнам украінцаў актыўна праявіць сваю пазіцыю? Не. Сядзелі толькі перад тэлевізарамі альбо маніторамі.
4. Я ні ў якім разе не прыхільнік Януковіча. Але імкнуся быць аб'ектыўным. А таму наступныя мае словы трэба ацэньваць менавіта з гэтай кропкі гледжання. Па-першае, адзначу, што майданаўцы не былі больш стрыманымі і цывілізаванымі чым украінскія ўлады. Апошнія некалькі месяцаў праяўлялі зайздросную вытрымку. Пад час сутычак абодва бакі праяўлялі прыблізна аднолькавыя якасці. Пры жаданні можна знайсці і жорсткасць, даходзячую да лютасці, але і чалавечнасць можна было пабачыць у тым ліку і з боку беркутаўцаў ды ўвэшнікаў. Не магу сказаць, што нехта з двух супрацьстаючых бакоў мае нейкую асаблівую маральную перавагу. Прызнаюсь, што нават знакамітыя перамовы снайпераў, якія разышліся па інтэрнэту, выклікалі ў мяне супярэчлівыя ўражанні. Хоць і па-расейску (гэта, чамусці раздражніла многіх каментатараў), але без мацюкоў (якія ўвогуле былі звычайнымі ва ўсіх рэпартажах з абодзьвух бакоў) і  без празмернай агрэсіўнасці. Жахліва, што забівалі, але з размоваў вынікае, што цэлілі толькі ва ўзброеных. Іншымі словамі ў тых, хто сам быў гатовы стрэліць у іх. Ня ведаю сітуацыю глыбей. Можа тыя снайперы ўсё ж выйшлі за межы сваіх службовых правоў, але і адназначна сцвердзіць іх злачынства я сёння не гатовы. Майданаўцы таксама ня кветкі амапаўцам даравалі і правоў страляць і збіваць у іх было ня больш.
5. Кроў пралілася і гэта бачылі ўсе. Магчыма пройдзе час на ўсведамленне. Але зараз ні толькі Украіна, але і Расея, і Беларусь ня будуць ранейшымі. Адна справа назіраць за баямі ў Сярэдняй Азіі ці на Каўказе. Але Кіеў ментальна блізкі. Калі такія падзеі магчымыя там, значыцца яны магчымыя і ў Мінску,і ў Маскве. Мяркую, што псіхалагічны бар'ер пераадолены. Адзначу, што гэтым я не даю ацэнкі - добра гэта ці кепска. Проста кажу сябе (і маім чытачам), што лічу гэта цалкам верагодным. А грамадствы нашыя маюць падобныя праблемы.
6. І, можа, самае галоўнае. Казаць, што Расія, ейныя смі і нават многія звычайныя людзі (магчыма пад уплывам тых жа СМІ) занялі проста паскудную пазіцыю, не даводзіцца. Але і заходнія краіны, а дакладней іх лідэры, праявілі сябе ня лепш (Гэтак жа, як па-свінску яны паставіліся да сочынскай алімпіяды). З гэтага вынікае таксама ўжо ня новая, але па-ранейшаму вельмі важная выснова. У сучасным свеце нам не знайсці маральных ды цывілізацыйных аўтарытэтаў. Нешта карыснае, вядома, можна пераняць, яшчэ больш можна знайсці ў мінулым Еўропе, але ня меньш давядзецца ствараць самім. І нам і ўкраінцам. Ці народзіцца з гэтага нешта, што можа прадасца і іншым народам, я ня ведаю.

?

Log in